Юрыдычная дапамога, рэпетытарcкiя паслугi па польскай мове, грошы на арэнду кватэры. Гэта некаторыя з формаў падтрымкі, якія прапануе Цэнтр гуманітарнай дапамогі SOS Беларусь у Беластоку. Яго дзейнасць будзе працягвацца – на столькі, колькі будзе неабходна – заявіў упаўнаважаны ўраду ў справах польскай дыяспары і палякаў замежжа Ян Дзедзічак падчас падсумоўвання другога года дзейнасці Беластоцкага цэнтра дапамогі.

– Для ўрада Рэспублікі Польшча пытанне нашых суайчыннікаў за мяжой, і асабліва суайчыннікаў на ўсходзе, гэта значыць тых суайчыннікаў, якія ніколі не пакідалі Польшчу, якія былі, ёсць і будуць саўладальнікамі зямлі, на якой яны жылі стагоддзямі, вельмі важны. Сёння палякі ў Беларусі з’яўляюцца грамадзянамі гэтай краіны, яны ніколі не пакідалі Польшчу і ў выніку гістарычных падзей сёння жывуць на тэрыторыі беларускай дзяржавы – кажа ўпаўнаважаны ўраду па справах польскай дыяспары і палякаў замежжа Ян Дзедзічак.

Мiнiстр паведаміў, што ўрад і надалей будзе падтрымліваць усімі магчымымі спосабамі няўрадавыя арганізацыі, якія дапамагаюць палякам у Беларусі. Такім чынам, працягне існаваць Беластоцкі цэнтр гуманітарнай дапамогі палякам з Усходу, якім кіруюць Аб’яднанне „Wspólnota Polska”, Фонд «Свабода і дэмакратыя» і Фонд «Дапамога палякам на Усходзе».

– Давайце пажадаем, каб аднойчы цэнтр закрылі, праз тое, што адпала неабходнасць у яго працы. На жаль, гэтага не адбудзецца, таму мы яшчэ доўга будзем працаваць разам, але мы да гэтага гатовыя, і я хачу гэта вельмі моцна падкрэсліць, ва Украіне адбываюцца жудасныя рэчы, але гэта не значыць, што мы забываемся пра нашых суайчыннікаў у Беларусі. Зусім не, дадаў ён.

Цэнтр дапамогі ў Беластоку падтрымлівае палякаў, якія ўцяклі з Беларусі з-за палітычных рэпрэсіяў. Гэта між іншым дапамога ў вырашэнні адміністрацыйных пытанняў, вывучэнні польскай мовы, фінансаванні арэнды кватэры, пошуку працы. Акрамя таго, ён аказвае прававую дапамогу, напрыклад, актывістам Саюза палякаў Беларусі. У 2021 і 2022 гадах урад вылучыў на дзейнасць цэнтра амаль 2,4 мільёна злотых.

Крыніца: bia24.pl

Фота: bia24.pl

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
5 (1 vote)