Дзевяць гістарычных будынкаў – кляштары, святыні, месцы, звязаныя з польскай гісторыяй – былі ўнесены ў спіс помнікаў гісторыі Польшчы. Падчас цырымоніі ў прэзідэнцкім палацы ў пятніцу, 3 лютага, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда перадаў дакументы, якія пацвярджаюць гэты факт, апекунам і адміністратарам устаноў.
— Для мяне гэта заўсёды радасная і вельмі важная цырымонія, таму што для мяне гістарычная памяць і яе сувязь з сучаснасцю вельмі важныя для будучыні нашай краіны, для фарміравання грамадзянска-патрыятычных настрояў — падкрэсліў Анджэй Дуда.
Прэзiдэнт звярнуў увагу на тое, што ў Польшчы захавалася адносна мала помнікаў, улічваючы больш чым тысячагадовую гісторыю. – Шматлікія войны, якія ў страшных маштабах пракаціліся па нашых землях, знішчылі сутнасць дасягненняў, якія тут былі створаны за ўвесь час існавання Рэчы Паспалiтай – сказаў Анджэй Дуда.
Cярод аб’ектаў знайшліся: праваслаўны манастыр св. Ануфрыя ў Яблачнай, архітэктурны і ўрбаністычны комплекс раёна Новая Гута ў Кракаве, парафіяльны касцёл св. Якуба Апостала ў Малюёвіцах, комплекс калегіума св. Марціна ў Апатаве, комплекс кляштара бернардзінцаў у Радаме, санктуарый Маці Божай Супакою ў Сточку Кляшторным, мужчынскі манастыр Дабравешчання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Супраслі, комплекс архікалегіума св. Маці Божай і св. Аляксея ў Туме, будынак былога Міністэрства рэлігійных веравызнанняў і народнай асветы ў Варшаве.
Помнік гісторыі — адна з пяці формаў аховы помнікаў у Польшчы. Прызнанне помнікам гісторыі азначае прысваенне дадзенаму помніку або парку культуры асаблівага рангу ў сувязі з яго каштоўнасцю для нацыянальнай культуры.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Польшча можа прызнаць помнікам гiсторыi нерухомы помнiк, занесены ў рэестр, або культурны парк, якi мае асаблiвую культурную каштоўнасць; у выдадзеным палажэнні ён таксама вызначае яго межы.
Крыніца: prezydent.pl
Fot. Wikimedia Commons