Міністр адукацыі Літвы Юргіта Шыугждзініене заявіла сёння, што яе міністэрства працуе над тым, каб польская мова стала другой замежнай мовай, якую можна выкладаць у школах па ўсёй Літве. Пра такую магчымасць казала і прэм’ер-міністр краіны.
Юргіта Шыугждзінене паведаміла, што Міністэрства адукацыі, навукі і спорту адносна прысутнасці польскай мовы ў навучальных установах Літвы звязваецца напр. з польскім пасольствам і Польскім інстытутам у Вільні. «Мы працуем разам, каб мець магчымасць прапанаваць нашым дзецям не толькі французскую або нямецкую, але і польскую», — сказала міністр, якую цытуе агенцтва ELTA. На яе думку, у Літве ёсць дастатковая колькасць настаўнікаў, якія маглі б выкладаць польскую мову.
На мінулым тыдні прэм’ер-міністр Інгрыда Шыманітэ выказала падтрымку гэтай ідэі ў інтэрв’ю. На яе думку, больш літоўскіх школ маглі б увесці ўрокі польскай мовы як другой замежнай, замест рускай, якую цяпер часта выбіраюць.
Летась міністр адукацыі, навукі і спорту Літвы заявіла, што ў Літве амаль тры чвэрці вучняў вывучаюць рускую мову, і выказала надзею, што гэтая лічба будзе паступова зніжацца.
Крыніца: polskieradio.pl
Фота: Oleksii/Adobe Stock