189 гадоў таму, 13 лютага 1834 года, Адам Міцкевіч скончыў пісаць нацыянальны эпас «Пан Тадэвуш». На наступны дзень паэт лістом паведаміў свайму сябру Антонію Эдварду Адынцу: «Такім чынам, я скончыў толькі ўчора. Дванаццаць магутных песняў!»

Славутая паэма нашага песняра выйшла ў двух тамах 28 чэрвеня 1834 года ў Парыжы. Выдаўцом быў Аляксандр Елавецкі. Характэрнай асаблівасцю першага выдання стаў бюст самога аўтара.

Wiadomości - Pierwsze wydanie „Pana Tadeusza” Adama Mickiewicza w Książnicy  Podlaskiej

Fot. Książnica Podlaska

«Пан Тадэвуш» складаецца з дванаццаці кніг, напісаных вершам, трынаццаціскладовай польскай александрынай. Храналогія: пяць дзён 1811 года і адзін дзень 1812 года.

Гэты ўнікальны ў гісторыі польскай літаратуры твор дагэтуль перакладзены на 33 мовы, а ў 2014 годзе быў уключаны ў Польскі нацыянальны спіс праграмы ЮНЕСКА «Памяць свету».

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
5 (1 vote)