У сувязі з 200-годдзем Аўгустоўскага канала на гэты год запланаваны канферэнцыі, выставы, а таксама спартыўныя мерапрыемствы, такія як злёты, аўтапрабегі і спаборніцтвы.

Канал з’яўляецца унікальным у еўрапейскім маштабе творам воднага будаўніцтва першай паловы ХІХ стагоддзя і на сённяшні дзень з’яўляецца адным з самых цікавых турыстычных аб’ектаў нашага рэгіёна.

Юбілей – магчымасць наблізіць гісторыю і падкрэсліць ранг гэтага ўнікальнага помніка. Плануецца сплаў з удзелам двухсот каноэ і роспіс фрэскі ў памяць пра будаўніцтва канала.

Кульмінацыяй юбілейнага года стане адкрыццё суднаходнага сезона на рубяжы красавіка і мая. Будзе ўшанаваны і генерал Ігнацы Прандзыньскі — выдатны інжынер, аўтар праекту Аўгустоўскага каналу (у сваіх успамінах ён назваў яго «шэдэўрам»), а таксама выдатны афіцэр і стратэг вайны, удзельнік Лістападаўскага паўстання. Дзякуючы фінансаванню з бюджэту Падляшскага ваяводства, на канале будзе ўсталяваны помнік яго стваральнікам і генералу Прандзыньскаму.

Аўгустоўскі канал – гэта трансгранічны аб’ект, які падзяляе мяжу паміж Польшчай і Беларуссю. Агульная працягласць каля 101 км. У выніку падзелу Еўропы пасля Другой сусветнай вайны 80 км канала з 14 шлюзамі апынуліся ў межах Польшчы. Адзін шлюз праходзіць у памежнай зоне, а тры знаходзяцца з беларускага боку.

Крынiца: akadera.bialystok.pl, podlaskie24.pl

Fot. Urząd Marszałkowski Województwa Podlaskiego

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)