Падчас працы памежнага пераходу ў Баброўніках кошт білета на бус Гродна-Беласток складаў 60 рублёў. Цяпер некаторыя перавозчыкі падвысілі цану. Як стала вядома парталу Hrodna.life, тарыфы на праезд значна выраслі.

Купіць білет з Гродна ў Беласток можна на сайце гродзенскага аўтавакзала па ранейшым кошце – за 60 рублёў. Такі кошт пакінулі перавозчыкі «ЗЭТ», «Трансагенцыя Фаварыт» і «Гродна Экспрэс». Білеты на аўтобусы Гродзенскага аўтобуснага парку прадаюцца па 80 рублёў.

Паводле інфармацыі, якую журналіст Hrodna.life атрымаў ад супрацоўнікаў аўтавакзала, усе цэны актуальныя. «Толькі ў 8:40 і 22:10 квіткі каштуюць па 80 рублёў». Таксама там сказалі, што зараз маршрут аўтобусаў будзе пралягаць праз пункт пропуска «Прывалка» і Літву.

Цана білетаў у перавозчыка Białystok Ekspres вырасла з 80 да 110 злотых. На сваім сайце кампанія паведаміла, што ў новых умовах адкрывае чатыры пробныя рэйсы з Гродна ў Беласток праз Літву. Адпраўляцца з Гродзенскага аўтавазкала маршруткі будуць у 4:00, 8:00, 14:00, 18:00. З аўтаваказала Беластока — у 8:30,12:00, 14:40, 18:00.

Польскі перавозчык Gaja Express, які возіць пасажыраў па маршруце Гродна-Беласток-Варшава і працуе ў партнёрстве з беларускай фірмай «Трансагенцтва Фаварыт», павысіў цану білетаў з 65 да 90 злотых з Беластока ў Гродна і з 90 да 120 злотых з Варшавы ў Гродна.

Крынiца: hrodna.life

Fot. Euroby.info

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)