Юзэф і Вікторыя Ульмы разам з сямю дзецьмі будуць беатыфікаваны 10 верасня ў Маркаве на Падкарпацці. Інфармацыю аб рашэнні Папы Францыска паведаміла Пярэмышльская архідыяцэзія. Беатыфікацыйную Імшу ўзначаліць кардынал Марчэла Сэмераро, папскі легат і прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі.

У снежні мінулага года Папа Францыск выдаў дэкрэт аб мучаніцкай смерці сям’і Ульмаў, забітай немцамі за ўтойванне яўрэяў. Гэты дэкрэт адкрыў шлях да беатыфікацыі.

Сям’я Ульмаў сімвалізуе стаўленне тых палякаў, якія загінулі ад рук немцаў за дапамогу яўрэям падчас акупацыі. 13 верасня 1995 года інстытут Яд Вашэм у Іерусаліме пасмяротна ўганараваў Юзэфа і Вікторыю Ульм званнем Праведнікі народаў свету. У 2010 годзе прэзідэнт Рэспублікі Польшча Лех Качыньскі ўзнагародзіў іх Камандорскім крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы. У 2016 годзе ў Маркаве быў адкрыты музей іх імя, прысвечаны ўсім палякам, якія ратавалі яўрэяў падчас Халакосту.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
5 (1 vote)