Варшава атрымала ганаровае званне самага прывабнага турыстычнага напрамку Еўропы ў конкурсе European Best Destinations 2023. За сталіцу Польшчы аддалі свае галасы 142 тысячы інтэрнэт-карыстальнікаў з больш чым 130 краін.
Усяго ў конкурсе European Best Destinations 2023 прынялі ўдзел 686 000 чалавек з 178 краін. 48% з іх былi з Еўропы, астатнія – з іншых частак свету. Варшава атрымала роўна 142 081 галасоў, апярэдзіўшы ў конкурсе Афіны з 91 000 галасоў. Варта адзначыць, што ў сёлетнiм галасаваннi Варшава пабіла рэкорд у гісторыі плебісцыту «European Best Destination», бо папярэднім пераможцам быў партугальскі Порту з 2017 года з 138 тысячамі галасоў, гэта значыць на 4 тыс. менш, чым у Варшавы.
Wyświetl ten post na Instagramie
Прадстаўнікі Варшаўскай турыстычнай арганізацыі падкрэсліваюць, што атрыманне гэтага прэстыжнага звання ўмацуе пазiцыю Варшавы як прывабнага турыстычнага напрамку на міжнароднай арэне і дазволіць больш эфектыўна прасоўваць і маркетынгаваць польскую сталіцу ў бліжэйшыя месяцы.
Гэта таксама вельмі добрая навіна для індустрыі сустрэч. Тытул найлепшага напрамку Еўропы для Варшавы азначае ўзрост папулярнасці сталіцы Польшчы на наступны год. Станоўчы эфект адчуе не толькі масавы турызм, але і ў сярэднетэрміновай і доўгатэрміновай перспектыве гэта можа прывесці да большай цікавасці да індустрыі міжнародных сустрэч і мерапрыемстваў.
Варшава — не першы польскі горад, які прымаў ўдзел у конкурсе і заваяваў тытул «Найлепшага еўрапейскага напрамку». У гісторыі конкурсу прымалі ўдзел і іншыя гарады Польшчы, вось гады і месцы іх правядзення:
- Быдгашч – 10 месца ў 2020 годзе
- Познань – 5 месца ў 2019 годзе
- Уроцлаў – 1 месца ў 2018 годзе
- Гданьск – 3 месца ў 2017 годзе
Крыніца: potv.gov.pl/прэс-рэліз EBD
Fot. Radosław Paszkowski