Фундацыя “Мłode Kresy” і Варшаўскае аддзяленне Аб’яднання “Wspólnota Polska” запрашаюць на сустрэчу з Мілашам Лядоўскім – публіцыстам, графічным дызайнерам, крэатыўным кіраўніком і архітэктарам, суаўтарам і прадзюсарам фільма “Капiтан Пiлецкi”. Падчас сустрэчы таксама адбудзецца паказ фільма.
Сустрэча адбудзецца ў чацвер (23.02.2023) а 19.00 у Варшаве (Krakowskie Przedmieście 64, у Люстранай зале на другім паверсе) – уваход вольны!
Мілаш Лядоўскі – выпускнік архітэктурнага факультэта Кракаўскага тэхналагічнага ўніверсітэта, вывучаў архітэктуру ў Лонданскім Вестмінстэрскім універсітэце. Саўладальнік MxM Production House – кампаніі, якая выкарыстоўвае творчасць як сродак для змены сацыяльнай і эстэтычнай свядомасці.
Крэатыўны стратэг, графічны дызайнер, ілюстратар, крэатыўны дырэктар, сцэнарыст, выканаўца і крэатыўны прадзюсар. Стыпендыят і пастаянны эксперт Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны. Ён працуе ў крэатыўнай індустрыі 25 гадоў, лаўрэат шматлікіх узнагарод. Першапачаткова як графічны дызайнер-фрылансер, з часам працаваў арт-дырэктарам, крэатыўным дырэктарам i стратэгам, які спецыялізуецца на новых тэхналогіях і мультымедыя. Лядоўскі працаваў для многіх сусветных і нацыянальных брэндаў у Польшчы і за мяжой. У 2003-2004 гадах працаваў знешнім арт-дырэктарам у камандзе пабудовы Музея Варшаўскага паўстання, адказваў за яго інтэрнэт-рашэнні і стратэгію пабудовы на аснове гэтага носьбіта. Аўтар і сааўтар кароткаметражнага фільма «Капітан Пілецкі 2022».
Крыніца: wb24.org/Кангрэс польскай культуры
Fot. kongreskulturypolskiej.pl