Прэзiдэнт ЗША Джо Байдэн падчас свайго вечаровага выступу ў Варшаве таксама згадаў беларусаў. У сваёй прамове Байдэн выказаў падтрымку Украіне, казаў пра адзінства і салідарнасць з ёй.
Байдэн заявіў, што кожны дзень вайны — гэта выбар Пуціна. І што сваімі дзеяннямі ён падштурхнуў Фінляндыю і Швецыю да НАТА.
Ён ўпэўнены, што Расіі не ўдасца перамагчы, а саюзнікі Украіны не стомяцца ёй дапамагаць.
Байдэн заявіў, што праз год пасля ўварвання Расіі ва Украіну дэмакратыя ў свеце ўзмацнілася. І згадаў пра змаганне за дэмакратыю ў Польшчы, Беларусі і Малдове.
«Гэта нашы адважныя лідары апазіцыі і народ Беларусі, якія працягваюць змагацца за сваю дэмакратыю», — сказаў Байдэн пра нашу краіну.
Крынiца: nashaniva.com
Fot. Kancelaria Premiera/Twitter