Каля Кафедральнай плошчы ў Вільні стаіць знішчаны ўкраінскімі вайскоўцамі расійскі танк Т-72Б. Па словах кіраўніка Мінабароны Літвы Арвідаса Анушаўскаса, гэты танк з’яўляецца сімвалічнай украінскай падзякай тым краінам, якія актыўна падтрымлівалі Украіну.
У пятніцу падчас прэзентацыі экспазіцыі Анушаўскас заявіў, што год таму, вядома, не мог сабе ўявіць, што атрымае магчымасць прадставіць расійскі танк, захоплены ўкраінцамі так блізка ад Кафедральнай плошчы.
– Не скажу, што я рады бачыць тут гэтага зламанага монстра, але гэта сімвалічная ўкраінская падзяка тым краінам, якія вельмі актыўна падтрымлівалі Украіну, – падкрэсліў Анушаўскас.
Па словах дарадцы міністра Каміле Шэрайце, такія ж танкі ёсць у Латвіі, Эстоніі і Германіі.
– Літва, Латвія, Эстонія і Германія таксама сёння пачалі выстаўляць танкі дзяржавы-агрэсара, — патлумачыла Шэрайце.
– Сапраўды, вельмі сімвалічна, што менавіта ў гэтую ноч гэты – я б не назвала яго танкам, хутчэй, хламам – трапіў на Кафедральную плошчу. Зараз гэта музейны экспанат, які належыць Музею вайны ў Кіеве і да 31 снежня часова знаходзіцца ў арэндзе ў нашым Ваенным музеі ім. Вітаўта Вялікага, сказала дарадца міністра.
Паводле яе слоў, танк будзе стаяць насупраць Кафедральнай плошчы да 16 сакавіка.
Russisk kampvogn i Vilnius🇺🇦
En (smadret) russisk T-72B kampvogn er udstillet i Vilnius de næste uger som symbol på krigens første år.
Ukraine har også sendt en til Tyskland, til Tallinn og Riga. pic.twitter.com/vsG2OzCWZz
— Maria Oien (@MsMariaOien) February 24, 2023
Крынiца: lrt.lt
Fot. D. Umbrasas/LRT