У Львове прэзентавалі выставу «Я быў палякам-грамадзянінам Украіны». Выстава прысвечаная палякам і асобам польскага паходжання ва Украіне, якія актыўна ўдзельнічалі ў арганізацыі акцый дапамогі або змагаюцца за свабоду і тэрытарыяльную цэласнасць гэтай краіны. Выстава адкрыта для наведвання, таксама яе можна праглядзець ў электронным варыянце.

Палякі і асобы польскага паходжання ва Украіне актыўна далучаліся да арганізацыі кампаній дапамогі, а некаторыя з іх актыўна змагаліся за свабоду і тэрытарыяльную цэласнасць краіны, у якой нарадзіліся і жывуць. Жаўнеры польскага паходжання таксама аддаюць свае жыцці за Украіну.

Такім чынам арганізатары хочуць ушанаваць памяць і прадставіць кароткія біяграфіі некалькіх герояў Украіны і Польшчы, якія загінулі з 2014 года. Гісторыя кожнага з іх розная, яны былі рознага ўзросту, з розных мясцін, але іх аб’ядноўвала любоў да роднага краю.

Праект рэалізаваны дзякуючы супрацоўніцтву Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Львове, Цэнтра польскай культуры і еўрапейскага дыялогу ў Івана-Франкоўску і Фонда «Свабода і дэмакратыя».

Прапануем праглядзець выставу онлайн.

Акрамя таго, у рамках выказвання падтрымкі Украіне мясцовыя супрацоўнікі консульства ў Львове сваімі рукамі пашылі сцяг Украіны, які вывесiлi на будынку консульства. У консульстве працуюць пераважна палякі, грамадзяне Украіны, і кожны такі чалавек — гэта асобная ваенная гісторыя, якая непасрэдна закранула іх саміх, іх сем’і ці сяброў.

Крыніца: facebook.com/PLinLviv

Fot. FB

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)