Сёння ў Варшаве стартаваў найноўшы мабільны праект iнiцыятывы „Niepodległa” ІСКРЫ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ. Гэта мультымедыйны спектакль пра выбітных палякаў, сцэнай якога стаў сучасны выставачны паўпрычэп. Агульнанацыянальны тур пачнецца 2 сакавіка ў Пшэмыслі.

«Iскры Незалежнасцi» — мабільнае адукацыйнае відовішча, якое прадстаўляе гісторыі больш чым сотні выдатных польскiх дзеячаў 19, 20 і 21 стагоддзяў, агульнымі рысамі якіх было жаданне змяніць свет і ператварыць патэнцыял у дзеянне. Аповед пачынаецца з постаці айцоў незалежнасці, а потым на фоне складанай гісторыі Польшчы паказвае дасягненні падарожнікаў, спартсменаў і дзеячаў культуры, выдатных грамадскіх дзеячаў і навукоўцаў, чые адкрыцці змянілі свет. Спектакль размясцілі ў спецыяльна распрацаваных выставачных паўпрычэпах, дзякуючы якім віртуальную гicторыю можна назіраць па ўсёй Польшчы.

Праект быў створаны дзякуючы супрацоўніцтву iнiцыятывы «Niepodległa» і польскіх вытворцаў з розных галін прамысловасці. Апавядальнік, які вядзе публіку праз гісторыю польскіх дасягненняў, з’яўляецца лічбавай сутнасцю, а частка графікі ў праекце была створана з дапамогай штучнага інтэлекту. Мультымедыйны паказ суправаджаецца падборкай некалькіх каштоўных матэрыяльных экспанатаў.

Мэтай праекта з’яўляецца, між іншым умацаванне грамадзянскай супольнасці вакол каштоўнасцяў, агульных для польскай гісторыі і ідэнтычнасці – кожны, незалежна ад сваіх талентаў, можа стаць ІСКРАЙ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ і змяніць свет вакол сябе.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)