Па загадзе лукашэнкаўскіх чыноўнікаў ў касцёле Маці Божай Ружанцовай у Солах на Смаргоншчыне зафарбавалi знакамітую фрэску ў памяць пра Варшаўскую бітву 1920 году.

Фрэска адлюстроўвае перамогу палякаў над бальшавікамі пад Варшавай. У знакамітай бітве ў жніўні 1920 г. польскія войскі разграмілі Чырвоную Армію. Палякі называюць гэтую падзею цудам, бо дзякуючы ёй ўдалося спыніць экспансію камунізму ў Еўропе, а Польшча захавала сваю краіну і незалежнасць.

Фрэска была размешчана ў касцёле ў Солах, пабудаваным у міжваенны час у стылі мадэрн. У савецкія часы фрэску замалявалi, а пасля распаду СССР адрэстаўравалі і нанава асвяцілі.

Нагадаем, што напрыканцы мінулага года дзяржаўны тэлеканал «Беларусь 1» паказаў сюжэт, у якім прапагандыстка Ксенія Лебедзева абвінаваціла пробашча парафіі ў Солах у фінансавых махінацыях, распавяла пра ягоныя нібыта кепскія адносіны з мясцовымі парафіянамі і абуралася роспісам «Цуд на Вісле» ў храме.

Fot. nashaniva.com

Fot. nashaniva.com

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)