У Нацыянальны дзень памяці Выклятых жаўнераў прадстаўнікі фонда «Młode Kresy» усклалі вянок да шыльды памяці ахвяраў сталінскага тэрору і ўзялі ўдзел у далейшых урачыстасцях пад помнікам Яну Радовічу «Анода» каля будынка Міністэрства юстыцыі.

Цырымонія ўшанавання памяці Выклятых жаўнераў адбылася пры ганаровым удзеле афіцэраў турэмнай службы і жаўнераў Варшаўскага гарнізона. У ёй прынялі ўдзел віцэ-прэм’ер Пётр Глінскі, дзяржаўны сакратар канцылярыі прэм’ер-міністра Пётр Мазурэк, дзяржаўны сакратар міністэрства юстыцыі Себасцьян Калета, дзеячка антыкамуністычнай апазіцыі і шматгадовы дэпутат Эва Тамашэўская, а таксама прадстаўнікі патрыятычных арганізацый.

Нацыянальны дзень памяці «Выклятых жаўнераў», які з’яўляецца данінай памяці жаўнерам польскага незалежнiцкага падполля за сведчанне мужнасці, непахіснай патрыятычнай пазiцыі і прыхільнасці да незалежніцкіх традыцый, адзначаецца ў Польшчы з 2011 году. Акт аб заснаванні свята быў унесены ў Сейм РП па iнiцыятыве прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага.

Крыніца: wb24.org/gov.pl

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)