У лісце з гродзенскага СІЗА Анджэй Пачобут прасіў перадаць прывітаннi і падзяку за памяць «як мага большай колькасці людзей». Пра тое, што Анджэй абскардзіў прысуд, журналістам «Радыё Свабода» стала вядома ад сваякоў палітвязня.

Акрамя таго, польскі актывіст піша, што рэжым нечакана вырашыў ўскладніць яму жыццё ў турме. Вядома, што тыдзень яго трымалі ў адзіночнай камеры.

Суд над Анджэем Пачобутам адбыўся ў раённым судзе Гродна ў студзені гэтага года. Суддзя Дзмітрый Бубенчык прысудзіў журналіста да васьмі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)