Агенцтва даследаванняў рынку i грамадзкай думкі SW Research правяло апытанне для партала „Rzeczpospolita”, у якім запытала меркаванне палякаў наконт закрыцця мяжы з Беларуссю. Што адказалі рэспандэнты?

«Як вы лічыце, ці павінна Польшча закрыць усе пераходы на польскай мяжы з Беларуссю?», — такое пытанне было зададзенае ўдзельнікам апытання.

Сцвярджальна адказалі 54,1% рэспандэнтаў. Адказ «не» далі 28,4%. 17,5% не маюць думкі па гэтым пытанні.

«6 з 10 рэспандэнтаў ва ўзросце ад 25 да 34 гадоў і крыху меншая частка (57%) рэспандэнтаў з сярэдняй адукацыяй лічаць, што памежныя пераходы паміж Польшчай і Беларуссю павінны быць закрытыя. 63% рэспандэнтаў з гарадоў з насельніцтвам ад 100 000 да 199 000 чалавек і такая ж доля рэспандэнтаў (62%) з прыбыткам ад 4001 да 5000 злотых нета (900 — 1130 USD) лічаць, што Польшча павінна закрыць усе памежныя пераходы з Беларуссю», — пракаментаваў вынікі «Як вы лічыце, ці павінна Польшча закрыць усе пераходы на польскай мяжы з Беларуссю?», — такое пытанне было зададзенае ўдзельнікам апытання.

Сцвярджальна адказалі 54,1% рэспандэнтаў. Адказ «не» далі 28,4%. 17,5% не маюць думкі па гэтым пытанні.
«6 з 10 рэспандэнтаў ва ўзросце ад 25 да 34 гадоў і крыху меншая частка (57%) рэспандэнтаў з сярэдняй адукацыяй лічаць, што памежныя пераходы паміж Польшчай і Беларуссю павінны быць закрытыя. 63% рэспандэнтаў з гарадоў з насельніцтвам ад 100 000 да 199 000 чалавек і такая ж доля рэспандэнтаў (62%) з прыбыткам ад 4001 да 5000 злотых нета (900 — 1130 USD) лічаць, што Польшча павінна закрыць усе памежныя пераходы з Беларуссю», — Пракаментаваў вынікі Адам Ястржэмбскі з SW Research.

Апытанне праводзілася сярод карыстальнікаў анлайн-панэлі SW Panel з 28 лютага па 1 сакавіка. Аналізам была ахопленая група з 800 інтэрнэт-карыстальнікаў, старэйшых за 18 гадоў. Выбарка была адабрана на аснове выпадковых квот.

Пасля абвяшчэння прысуду журналісту Андрэю Пачобуту Польшча прыпыніла працу пункта пропуску «Баброўнікі». А ў адказ на новыя недружалюбныя крокі з боку Беларусі з 21 лютага абмежавала рух беларускіх грузавых аўтамабіляў праз памежны пераход «Кукурыкі-Казловічы».

Крынiца: wb24/nashaniva.com/rp.pl

Fot. Pixabay

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)