З пятніцы ў Вільні праходзіць традыцыйны кірмаш Казюкі. Урачыстасць распачалася тэатралізаванай працэсіяй на чале са св. Казіміра і адкрыццё мастацкай інсталяцыі «700 пальмаў» на Катэдральнай плошчы ў Вільні. Сімваламі кірмашу з’яўляюцца пернікавыя сэрцы, унікальныя віленскія пальмы і разнастайныя вырабы.

Сёлетнія «Казюкi» — гэта больш за 4 кіламетры шапікаў, якія выстраіліся ўздоўж праспекта Гедыміна. Сваю прадукцыю тут прадстаўляюць больш за 500 мастакоў і 400 вытворцаў прадуктаў харчавання. Працуюць 15 адкрытых кафэ. Кірмаш — гэта яшчэ і музыка, і забава.

Сёння на Катэдральнай плошчы адбудуцца выступы народных калектываў і аўкцыён вырабаў украінскіх майстроў, а сабраныя грошы будуць накіраваныя ваюючай Украіне. Сёлетні Казюковы кірмаш завершыцца нядзельнай акцыяй дэмантажу інсталяцыі «700 пальмаў», падчас якой усім жадаючым будуць раздаваць пальмы. Адначасова адбудзецца аўкцыён 30 унікальных пальмаў з пажаданнямі знакамітых людзей. Сабраныя сродкі будуць перададзены арганізацыям, якія падтрымліваюць Украіну.

Крынiца: wilnoteka.lt

Fot. Waldemar Dowejko/Wilnoteka

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)