Польшча накіравала амбасадарам краінаў Еўрапейскага саюза, дарадцам прэзiдэнтаў і кіраўнікоў урадаў краінаў ЕС, Еўракамісіі і Рады Еўропы запыт аб неадкладным увядзенні санкцый супраць Беларусі ў сувязі з прысудамі Алесю Беляцкаму і іншым беларускім апазiцыянерам.
Як паведамляе PAP, палякі заклікалі да найхутчэйшай рэакцыі ў адказ на «жаласныя дзеянні беларускага рэжыму».
Гэтую інфармацыю PAP пацвердзіў пастаянны прадстаўнік Польшчы пры ЕC Анджэй Садош, які падаў заяўку ад імя Польшчы.
«Польшча разам з усім цывілізаваным светам будзе змагацца за вызваленне Бяляцкага, а таксама іншых людзей, якія пераследуюцца рэжымам Лукашэнкі», — падкрэсліў сёння прэс-сакратар МЗС Лукаш Ясіна.
Польшча абяцае змагацца за тое, каб беларускія палітвязні выйшлі на волю
Пра гэта заявіў прэс-сакратар МЗС Польшчы Лукаш Ясіна.
«Польшча разам з усім цывілізаваным светам будзе змагацца за тое, каб Бяляцкі, а таксама іншыя людзі, якіх пераследуе рэжым Лукашэнкі, выйшлі на волю» pic.twitter.com/L0re5PfqTf
— Viasna (@viasna96) March 3, 2023
Беларускі праваабаронца і леташні лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі быў асуджаны беларускім судом на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Трох супрацоўнікаў «Вясны» прысудзілі да пазбаўлення волі ад сямі да дзевяці гадоў.