Сёння больш чым у 350 месцах у Польшчы і за мяжой адбыліся прабегі „Воўчымі сцежкамі”, мэтай якіх з’яўляецца папулярызацыя ведаў і ўшанаванне памяці аб Выклятых жаўнерах. Палякі пабеглі ў Бруселі і Берліне. Прабегі адбыліся між іншым у Аўстраліі, Новай Зеландыі, Паўднёвай Афрыцы і ЗША. Упершыню ў гісторыі прабег быў арганізаваны ў Таронта.

У 2013 годзе група энтузіястаў і грамадскіх актывістаў вырашыла арганізаваць „Воўчымі сцежкамі. Прабег памяці выклятых жаўнераў” у лесе каля Зэгрынскага вадасховішча. У першым забегу прынялі ўдзел 50 удзельнікаў. Праз год, дзякуючы вялікай заангажаванасці людзей з Фонду Свабоды і Дэмакратыі, які арганізоўвае яго дагэтуль, прабег пачаў набіраць абароты і быў перанесены ў месца, вядомае з пазнейшых выданняў у Варшаве – Скарышэўскі парк. Тады стартавала 1500 бегуноў! З 2015 года прабег стаў агульнарэспубліканскім і стаў пастаянным месцам у календары бегавых мерапрыемстваў. Гэта таксама самы вялікі забег памяці ва ўсёй краіне.

Самы масавы забег памяці Выклятых жаўнераў прайшоў у форце Бэма ў Варшаве. Мы прабеглі тры дыстанцыі. Стартавалі з 10 км, быў і ганаровы забег на 1963 метры. Гэта звязана з 1963 годам, які замыкае час збройнай дзейнасці Выклятых жаўнераў (21 кастрычніка 1963 году Юзэф Франчак, псэўданім Лялек, жаўнер ZWZ-AK, WiN, загінуў ад куль камуністаў, апошні партызант незалежніцкага падполля. Пасля Другой сусветнай вайны не склаў зброі, хаваўся 18 гадоў). Фінішыравалі з дыстанцыяй у 5 км. Бегалі дзеці, старэйшыя і цэлымі сем’ямі. Мы з радасцю ўшанавалі памяць Выклятых жаўнераў як супольнасць, – сказала прэс-сакратар прабегу Барбара Конарска. Яна дадала, што ў цяперашні час забегі адбываюцца амаль у тысячах месцаў па ўсім свеце. Сёлетнi забег разышоўся па ўсіх кантынентах.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
5 (1 vote)