17-19 сакавіка ў Беластоку пройдуць ХХІV Дні культуры Крэсаў. Кірмаш дасць магчымасць набыць велікодныя ўпрыгажэнні ці рэгіянальныя прысмакі. Сёлета прыедзе каля 140 гандляроў з Польшчы, Беларусі і Літвы.
ХХІV Дні культуры Крэсаў адбудуцца ў Падляскай бібліятэцы iм. Лукаша Гурніцкага ў Беластоку, вул. Марыі Кюры-Складоўскай.
На выходныя (18-19 сакавіка) плошча перад Драматычным тэатрам у Беластоку ператворыцца ў Вялікі кірмаш. Першы веснавы кірмаш праходзіць у рамках Дзён культуры Крэсаў. На прылаўках з’явяцца велікодныя ўпрыгажэнні і рэгіянальныя прысмакі.