У Гомелі быў заўважаны т.зв «сармат-мабіль» з макетам балістычнай ракеты «сармат», з надпісам «На Вашынгтон». Як паведамляе выданне «Флагшток», уладальнікам аўтамабіля з’яўляецца актывіст з расійскага Татарстана з пракрамлёўскай шавіністычнай арганізацыі «НОД» (Нацыянальна-вызвольны рух).
Уладальнік машыны ўсяляк прыцягвае да сябе ўвагу і пакідае аўтамабіль на плошчах Гомеля.
Паводле «Флагштока», гомельская міліцыя ніяк не рэагуе на аўтамабіль з мілітарысцкай агітацыяй.
У святле беларускага заканадаўства акцыя з аўтамабілем можа лічыцца незаконным пікетаваннем, але, як мы ўжо ведаем, гэты закон не распаўсюджваецца на прыхільнікаў рэжыму і прарасiйскіх актывістаў.
Крыніца: wb24/nashaniva.com