Сёння ў Страсбургу прайшла чарговая сесія Еўрапарламента. На гэтым тыдні дэпутаты Еўрапарламента будуць галасаваць па рэзалюцыі, якая датычыць неперапынных рэпрэсій з боку беларускага рэжыму, у тым ліку ў адносінах да Анджэя Пачобута. Галасаванне павінна адбыцца ў сераду.
На апошняй сесіі Еўрапарламента дэпутаты заклікалі Еўракамісію ўвесці жорсткія санкцыі ў дачыненні да Беларусі.
Гэта стала адказам на прысуд гродзенскім судом да васьмі гадоў пазбаўлення волі Анджэю Пачобуту, якога мінскі рэжым абвінаваціў у «распальванні варожасці». Аднак польскія ўлады не сумняваюцца, што гэта праява пераследу польскай меншасці ў гэтай краіне.
На гэтым тыдні еўрапарламентарыі таксама абмяркуюць наступствы перамоваў па пакеце Fit For 55 – ён прадугледжвае 55-працэнтнае скарачэнне выкідаў у Еўрасаюзе да 2030 года.
Крыніца: pr24.pl
Fot. Canva/Ежы Юрэцкі