15 сакавіка ў каталіцкіх парафіях Гродзенскай вобласці ў малітвах вернікаў падчас святой імшы будзе ўключана асаблівая інтэнцыя — «за мір, прымірэнне і еднасць беларускага народа», піша партал Katolik.life.
Па просьбе біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча, «з улікам просьбы абласных уладаў», Гродзенская курыя папрасіла памаліцца за гэта ва ўсіх касцёлах вобласці. Пра гэта вернікі Гродзенскай дыяцэзіі даведаліся з нядзельных абвестак.
Можна меркаваць, што з аналагічным запытам улады маглі звярнуцца да мясцовай праваслаўнай епархіі.
Крынiца: katolik.life
Fot. Wikimedia Commons