Улады палічылі «экстрэмісцкімі» некаторыя нумары часопіса «Наша гісторыя» і «Arche Пачатак». Абгрунтаванне рашэння гучыць надзвычай камічна.

Што стала прычынай? Суд вырашыў, што ў нумарах «у форме схаванай, але лёгка распазнавальнай экстрэмісцкай тэматыкі»

прыводзяцца ідэі, «якія дыскрэдытуюць і ачарняюць савецкую ўладу і савецкае мінулае Беларусі».

А таксама ўлады ўгледзелі «прапаганду пратэсных ідэй, установак і схем дзеяння пратэстоўцаў у барацьбе за змену ўлады ў краіне па прыкладзе дзеянняў рэвалюцыйна актыўных народных мас у іншых краінах і іншых гістарычных эпохах», «распальванне варожасці па прыкмеце прыналежнасці да прыхільнікаў захавання гістарычнай памяці аб Другой сусветнай вайне і дасягненнях савецкага перыяду развіцця Беларусі і праціўнікаў, арыентаваных на перафарматаванне гістарычнай памяці ва ўгоду ідэалагічных дактрын, дамінуючых у краінах Захаду».

«Ідэя аўтараў артыкула скіраваная на палярызацыю беларускага шматнацыянальнага грамадства на дзве рэзка проціпастаўленыя адна адной групы, якія прытрымліваюцца супрацьлеглых поглядаў на гісторыю і будучыню Беларусі», — сказана ў судовым рашэнні.

Рашэнне суда Цэнтральнага раёна Мінска набыло сілу 9 сакавіка.

Крынiца: nashaniva.com

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)