Выданне “Rzeczpospolita” са спасылкай на аднаго з лідараў беларускай апазiцыі Паўла Латушку сцвярджае, што рэжым Лукашэнкі мае намер вызваліць пецярых палітвязняў. Аднак гэтае рашэнне блакуе КДБ.

Крыніцы выдання ў польскім МЗС падкрэсліваюць, што абмежаванні польскага ўрада на мяжы з Беларуссю дзейнічаюць, але яны не пацвярджаюць інфармацыю аб магчымым вызваленні Пачобута і іншых палівязняў.

Жонка Анджэя Аксана таксама не ведае пра тое, што яе мужа могуць вызваліць:

– Пададзена апеляцыя, і мы чакаем, калі яму прызначаць калонію, у якую ён будзе накіраваны. З размоваў з Анджэем зразумела, што ён не чакае нічога добрага.

Яшчэ адна крыніца выдання, звязаная з рэжымам Лукашэнкі, сцвярджае, што пытанне аб вызваленні Пачобута можа быць разгледжанае толькі ў выпадку, калі ён прызнае віну і напіша просьбу аб памілаванні: «У адваротным выпадку гэта выклікала б незадаволенасць некаторых сілавікоў». Суразмоўцы газеты кажуць, што рашэнне аб вызваленні Пачобута і іншых палівязняў можа блакавацца беларускім КДБ.

Крыніца: mostmedia.io/rp.pl

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)