У мінулыя выхадныя ў межах 24-х Дзён культуры Крэсаў ў Беластоку адбыўся першы веснавы Казюковы кірмаш. Традыцыйна на прылаўках можна было знайсці рэгіянальныя прысмакі і вырабы народных промыслаў. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Фонд дапамогі дзецям Гродзеншчыны і Таварыства сяброў Гродна і Вільні.
Пальмы, велікодныя вянкі, велікодныя яйкі, мёд, настойкі, мясная нарэзка, сыр, вырабы народных промыслаў – посуд, упрыгожванні і цацкі. Усё гэта можна было набыць падчас веснавога кірмашу ў Беластоку.
Як расказаў Рафал Чэрняк, прэзідэнт Фонду дапамогі дзецям з Гродзеншчыны, — больш за 140 шапiкаў, гандляры з усёй Польшчы, у тым ліку з Літвы. На жаль, у гэтым годзе не было гандляроў з Беларусі. Было шмат аматараў мясцовых страў.
Традыцыя «Казюкаў» існуе на Беласточчыне ўжо больш за 22 гады. Сёлетні кiрмаш выклікаў вялікую цікавасць. Надвор’е таксама спрыяла.
У суботу ў Ксёнжніцы Падляскай адбылася сустрэча з гісторыкам Томашам Казлоўскім. «Мілы горад 19-га стагоддзя Вільня Пілсудскага», а ў нядзелю пад помнікам Юзэфу Пілсудскаму было арганізавана традыцыйнае святкаванне імянін маршала Юзэфа Пілсудскага.