Беластоцкае аддзяленне Інстытута нацыянальнай памяці запрашае на чарговую сустрэчу ў цыкле “Прыпынак Гiсторыя”.
Дакладчыкам будзе Ежы Рудніцкі з Уроцлаўскага аддзялення Інстытута нацыянальнай памяці.
Ён раскажа пра Пінскую флатылію, гэта значыць рачную флатылію ВМС Польшчы.
Лекцыя будзе суправаджацца прэзентацыяй выставы пад назвай «Удалечыні ад бурштынавага берага… да 100-годдзя Пінскай флатыліі 1919-2019».
Сустрэча адбудзецца ў Галерэі на першым паверсе Падляскай бібліятэкі iм. Лукаша Гурніцкага ў Беластоку, 28 сакавіка 2023 г., а 17.00.
Уваход вольны.
Гал. фота: Wikimedia Commons