За апошнi год рынак новых аўтамабіляў зведаў рэзкія змены. Паводле звестак Беларускай аўтамабільнай асацыяцыi (БАA), колькасць новых аўтамабіляў, прададзеных чальцамi БАА, вырасла на 27% і склала 1202. Пры гэтым у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў Беларусі назіраецца зніжэнне продажу новых аўтамабіляў, якая склала ажно 80%.

Станоўчым фактарам з’яўляецца з’яўленне на беларускім рынку новых брэндаў і мадэляў аўтамабіляў. Але, у той жа час, захоўваецца сітуацыя перавышэння пакупніцкага попыту над прапановай, адзначыў член праўлення БАА Генадзь Свідзерскі.

Цяпер яўным лідарам рынку з’яўляецца марка Geely. На яе рахунку 72% ад усіх прададзеных новых легкавых аўтамабіляў.

Варта адзначыць таксама, што акрамя продажаў новых аўтамабіляў членамі БАА, увоз і рэалізацыю транспартных сродкаў катэгорыі М1 (M1G) рабілі і іншыя юрыдычныя, а таксама фізічныя асобы.

Па інфармацыі УП «БАА-Кансалт» (даччынае прадпрыемства БАА), іншымі асобамі ў першым квартале 2023 года на ўнутраным рынку Рэспублікі Беларусь рэалізавана не менш за 250 новых легкавых аўтамабіляў пераважна прэміум-сегмента (такіх як BMW, Lexus, Land Rover, Toyota і Mercedes-Benz).

Крынiца: nashaniva.com/av.by

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)