Пінская флатылія ўваходзіла ў склад ВМС Польшчы, у 1919-1939 гадах дзейнічала на рэках Палесся. Незвычайнае жыццё польскiх маракоў увекавечана на фотаздымках з унікальнага альбома боцмана Яна Курэка.
Ян Курэк – боцман Пінскай флатыліі, вязень савецкіх і фашысцкіх лагераў. У верасні 1939 г. член экіпажа манітора ОРП Пінск. Вязень савецкага лагера пад Жытомірам, потым нацысцкіх канцлагераў у Асвенцыме, Грос-Розэне, Бухенвальдзе і Флосэнбургу, палітычны вязень сталінскага рэжыму.