Палац Пуслоўскіх у Косаве, які лічыцца адным з найпрыгажэйшых помнікаў Палесся, з’явіўся ў папулярнай гульні Minecraft. Гэта заўважылі мясцовыя музейшчыкі.
«Палац Пуслоўскіх, сядзібу героя Польшчы, Беларусі і ЗША Тадэвуша Касцюшкі ды іншыя страчаныя помнікі Мерачоўшчыны можна наведаць, не выходзячы з дому», — гаворыцца ў апісанні.
Як адзначаецца на сайце гульні, камп’ютарны палац з’явіўся яшчэ ў студзені 2022 года, а тры месяцы таму быў абноўлены.
У сеціве даступны інтэрактыўны тур. У інвентары знаходзіцца карта з адзнакамі і кнігі па палацы і сядзібе. Па аб’екце расстаўлены клікабельныя таблічкі з інфармацыяй.
Крыніца: vk.com/museumtkosciuszko
Fot. planetminecraft.com/wikipedia