У Велікодны панядзелак у Вільні распачаўся Тыдзень Божай Міласэрнасці, які працягнецца да нядзелі 16 красавіка, гэта значыць да ўрачыстасці Божай Міласэрнасці. Упершыню ўрачыстасці ў гонар Божай Міласэрнасці адбыліся ў Вільні ў 1935 г., у першую нядзелю пасля Вялікадня, калі Абраз Божай Міласэрнасці быў вывешаны ў акне Вострай Брамы. Свята было афіцыйна прызнана папам Янам Паўлам ІІ у 2000 годзе.

Сусветна вядомы Абраз Езуса Міласэрнага, таксама вядомы як Абраз Божай Міласэрнасці, з’яўляецца адным з самых вядомых і шанаваных у Каталіцкім Касцёле. Абраз, вядомы ласкамі, якімі адорвае наведвальнікаў, быў напісаны віленскім мастаком Яўгеніюшам Казіміроўскім у 1934 г. у Вільні паводле візіі св. сястры Фаўстыны. Копіі абраза хутка разышліся па свеце, стаўшы яшчэ адным выразам культу Божай Міласэрнасці. Арыгінал абраза, схаваны доўгія гады, быў знойдзены нанава і ўжо амаль 16 гадоў упрыгожвае наву віленскага санктуарыя Божай Міласэрнасці, дзе можна палюбавацца iм ва ўсёй красе.

undefined

Абраз Езуса Міласэрнага ў санктуарыі Божай Міласэрнасці ў Вільні (Wikipedia/Luxetowiec)

Санктуарый Божай Міласэрнасці ў Вільні (фота: Wikipedia/Luxetowiec)

Вільня, якую пілігрымы называюць горадам Божай Міласэрнасці, была надзвычай важным месцам для сястры Фаўстыны Кавальскай. Менавіта тут, жывучы на Антокалі, яна перажывала візіі і аб’яўленні Езуса, вяла з Ім размовы, якія пазней апісала ў сваім «Дзённіку». Вяночак да Божай Міласэрнасці, якім сёння моляцца вернікі па ўсім свеце, быў прадыктаваны таксама сястры Фаўстыне ў Вільні. Папа Ян Павел ІІ кананізаваў сястру Фаўстыну ў 2000 годзе, у нядзелю Божай Міласэрнасці.

Крынiца: wb24/govilnius.lt

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)