Чарговы акт вандалізму адбыўся на могілках жаўнераў Арміі Краёвай каля вёскі Варзяны на Астравеччыне. На гэты раз была знішчана гранітная дошка з надпісам пра пахаваных жаўнераў V Віленскай брыгады Арміі Краёвай, якой камандаваў легендарны маёр Зыгмунт Шэндзеляж «Лупашка». Пра гэта паведамляе сайт Саюза палякаў Беларусі.
На могілках за вёскай спачываюць астанкі 18 салдат 5-й Віленскай брыгады Арміі Краёвай.
Пахаваннi воiнаў складаюцца з двух радоў простых бетонных салдацкіх крыжоў з індывідуальнымі землянымі магіламі.
У Варзянах 31 студзеня 1944 года адбылося сутыкненне аддзела маёра «Лупашкі» з вермахтам і літоўскай паліцыяй. Немцаў і літоўцаў было значна больш, яны таксама мелі лепшую зброю, але ўсё ж бой выйгралі партызаны «Лупашкі». Праз два дні пры адступленні атрад быў атакаваны савецкімі партызанамі, сіламі ў дзесяць разоў большымі, чым атрад маёра Шэндзеляжа «Лупашкі». Нягледзячы на гэтую перавагу, савецкі атрад таксама быў адбіты.