У горадзе Зэльва на Гродзеншчыне выставілі на продаж вадзяны млын XIX стагоддзя. Гістарычны будынак знаходзіцца ў маляўнічым месцы каля ракі Зэльвянкі і вялікага вадасховішча, усяго ў 10 хвілінах хады ад цэнтра гарадка.

Былы млын можна прыстасаваць пад ферму ці гасцініцу — гэта дазваляюць памеры (150 кв. м) і тры паверхі з мансардай. Таксама да будынка прымыкае ўчастак плошчай 50 сотак.

Будынак знаходзіцца ў зручным месцы, побач праходзяць аўтамабільная дарога і чыгунка. Але хоць каменная пабудова яшчэ моцная, укласці ў яе аднаўленне давядзецца нямала.

Раней былы млын ужо спрабавалі прывесці ў парадак, аднак у папярэдняга ўладальніка не хапіла на гэта магчымасцяў. За нерухомасць ён хоча ўсяго 30000 рублёў.

«Гэта тыповы праект млына. Першапачаткова ён быў чатырохпавярхы, у гатычным стылі. Але калі праз Зэльву праходзілі нямецкія войскі, тут былі сур’ёзныя баі і будынак моцна пацярпеў. Пасля вайны яго перабудавалі, скараціўшы вышыню да трох паверхаў. У савецкі час млын выкарыстоўваўся як склад. А потым доўга стаяў без справы, пакуль яго не выкупіў адзін энтузіяст» — сказаў гаспадар будынка Іосіф.

У спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў былы млын не ўнесены, таму будучы гаспадар можа рабіць з ім усё, што палічыць патрэбным.

Крыніца: nashaniva.com/hrodna.life

Fot. Radzima.org/Ivan Cyrkunovich

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)