Адзін з лідaраў польскай меншасці і вядомы польскі журналіст Анджэй Пачобут святкуе сёння сваё 50-годздзе ў гродзенскім следчым ізалятары, дзе чакае разгляду касацыйнай скаргі на прысуд. Рашэннем беларускага суда ў лютым ён быў прыгавораны да васьмі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

На думку назіральнікаў суду, абвінавачанні супраць яго былi неабгрунтаваныя. Яны тычыліся нібыта «наўмысных дзеянняў па распальванні нацыянальнай і рэлігійнай варожасці», «рэабілітацыі нацызму» і «заклікаў да дзеянняў па падрыву нацыянальнай бяспекі».

Насамрэч дзеяч быў асуджаны за журналісцкую і грамадскую дзейнасць. Больш за два гады ён знаходзіцца ў зняволенні. У Польшчы і ў іншых краінах праходзяць акцыі салідарнасці з польскім вязнем сумлення Анджэем Пачобутам.

У чацвер міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў заявіў у Сейме: «Мы будзем патрабаваць вызвалення палітвязняў, у тым ліку актывістаў польскіх арганізацый на чале з Анджэем Пачобутам». «Мы будзем паслядоўна дамагацца, каб Еўрасаюз увёў далейшыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі, а таксама прымяніў увесь спектр рэпрэсій», — падкрэсліў кіраўнік МЗС Польшчы.

Крыніца: IAR

Fot. Facebook.com

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)