Амаль 900 чалавек узялі ўдзел у сёлетнім Бегу памяці выклятых жаўнераў «Воўчымі сцежкамі», які традыцыйна прайшоў у Вільні. Мерапрыемства з кожным годам становіцца ўсё больш папулярным сярод маладых жыхароў Вільнi.

Удзельнікі маглі на выбар спаборнічаць на дыстанцыях 1963 м, 5 і 10 км. Сёлета была створана новая дыстанцыя — паўмарафон, якi заахвоціў да ўдзелу і бегуноў на доўгія дыстанцыі.

«Сёлета прабег «Воўчымі сцежкамі» стаў вясновым мерапрыемствам. Упершыню мы таксама запускаем паўмарафон і сертыфікаваны маршрут, так што, несумненна, гэта будзе прыгожае спартыўнае свята», – сказаў Эвалдас Марцінка, прэзідэнт асацыяцыі «Sporto renginiai».

Ён таксама дадаў, што з кожным годам мерапрыемства становіцца ўсё больш папулярным. Калі яшчэ некалькі гадоў таму ў ім беглі 200 чалавек, то летась колькасць удзельнікаў дасягнула 800. Чым больш бегуноў, тым больш жадаючых пераадолець вялікія дыстанцыі.

Таксама ўсім удзельнікам мерапрыемства было прапанавана прабегчы маршрут даўжынёй 1963 метры, які сімвалізуе памяць салдат, для якіх вайна не скончылася ў 1945 годзе, тых, хто не хацеў і не мог змірыцца з навязанай сiстэмай і савецкім панаваннем. Апошні «нязломны» Юзэф Франчак «Лялюсь» быў расстраляны падчас рэйду восенню 1963 года.

Пераможцы ў кожнай узроставай катэгорыі атрымалі памятныя кубкі, а ўсе ўдзельнікі, якія дабеглi да фінішу, — памятныя медалі.

Арганізатарамі віленскага прабегу «Воўчымi сцежкамi» выступілі амбасада Рэспублікі Польшча ў Вільні, асяродздзе польскай моладзі Віленшчыны і таварыства «Sporto renginiai».

Крыніца: zw.lt

Fot. zw.lt/ Барташ Фрончак

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)