Зборныя Расіі і Беларусі не змогуць удзельнічаць у гульнях пад эгідай Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) да заканчэння вайны ва Украіне. Пра гэта ў нядзелю заявіў прэзідэнт арганізацыі Люк Тардыф.
«Я спадзяюся, што Расія і Беларусь вернуцца як мага хутчэй, таму што гэта будзе азначаць, што вайна скончылася», — сказаў Тардыф на прэс-канферэнцыі ў Канадзе 16 красавіка.
Раней Расію і Беларусь да 2024 года адхілілі ад спаборніцтваў Міжнароднай федэрацыі хакея.
Крынiца: nashaniva.by
Fot. Pixabay