Улады маюць намер ліквідаваць грамадскае аб’яднанне літоўскай меншасці «Gimtinė» з вёскі Пялеса, піша Hrodna.life. Суд па гэтай справе адбудзецца 28 красавіка. Заяўнік – галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама.

Аб’яднанне працуе з 1993 года на базе сярэдняй школы з літоўскай мовай навучання ў вёсцы Пеляса Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Гэта першае афіцыйна зарэгістраванае ў Беларусі грамадскае аб’яднанне літоўцаў. У перакладзе з літоўскага «gimtinė» — «радзіма». У Пелясе 80% жыхароў – літоўцы па нацыянальнасці. Да беларуска-літоўскай мяжы ад вёскі 13 км.

Там праводзілі святы Казюкас, Ужгавенес (літоўскую Масленіцу, свята сустрэчы вясны), Дзень Святога Лінуса (у яго гонар названы мясцовы касцёл, дзе праводзяцца службы на літоўскай мове). У школу дзякуючы арганізацыі прыязджалі дыпламаты і чыноўнікі з Літвы.

Паводле афіцыйных звестак, на 1 студзеня 2022 года грамадскае аб’яднанне «Gimtinė» налічвала 150 членаў, у 2021 годзе — 163.

Пагром арганізацый нацыянальных меншасцяў у Беларусі працягваецца з ліпеня 2021 года.

Крыніца: wb24/hrodna.life

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)