Горад Баранавічы, які ў міжваенны час называлі «польскім Чыкага на Ўсходзе», перажываў сапраўдны «модны» рэнесанс. Вуліцы, поўныя элегантных жанчын і, перш за ўсё, захапляючых стылем і добрымі манерамі джэнтльменаў. Паглядзіце, як выглядала жыццё горада ў мінулым.
«Няма ў Баранавічах ні манументальных будынкаў, ні нават зручных тратуараў, але ёсць «Познаньскі галантарэйны дом», багата ўкамплектаваны вытанчанымі галантарэйнымі вырабамі для элегантных дам і спадароў, па вырабы якіх дагэтуль ездзілі ў Варшаву ці Вільню», – такім чынам даваенная рэклама заклікала будучых пакупнікоў наведаць модны магазін.
Патрэбы жыхароў Баранавіч у модным адзенні, абутку і ніжняй бялізне задавальнялі некалькі дзясяткаў канкуруючых магазінаў, а таксама кравецкія і шавецкія майстры. Пра некаторыя з іх можна даведацца дзякуючы аб’явам даваенных перыядычных выданняў. Напрыклад, уладальнік «Крамы польскай галантарэі і трыкатажу» Гжэгаж Кучарэнка прапанаваў пакупнiкам: мужчынскую і жаночую бялізну, дзённыя і начныя кашулі, каўняры, гальштукі, запанкі, брошкі, панчохі, шкарпэткі, карункі. Парфумерны аддзел прапаноўваў духі, пудры, крэмы, адэкалоны айчынных і замежных фірмаў, туалетнае мыла і шмат іншых тавараў. Сукенная і жаночая майстэрня Марыі Цаўлоўскай на вуліцы Шэптыцкага прымала «ўсе заказы, выконваючы іх хутка, надзейна і сумленна па памяркоўных коштах», а шавецкая майстэрня Міхала Радзішэўскага абяцала «салiдны выраб розных відаў абутку».
Крыніца: polesie.org