Помнік у памяць палякаў і літоўцаў, ахвяраў савецкай дэпартацыі, у Галашоры ў Пермскай вобласці ў Расiі зруйнаваны, паведаміла незалежная расiйская арганізацыя «Мемарыял».

Пра зраўнаванне помніка з зямлёй паведаміў мясцовы актывіст Таварыства «Мемарыял» Аляксей Каменскіх.

«Я толькі што атрымаў інфармацыю аб ліквідацыі помніка загінулым польскім і літоўскім ссыльным у пасёлку Галашор на поўначы Пермскага краю. (Будаўнічая) тэхніка ехала па бездаражы, пазбягаючы гарадоў, каб жыхары, якія даглядаюць могілкі, не паднялі трывогу», — паведаміў Каменскіх, якога цытуе «Мемарыял».

Ён дадаў, што помнік быў усталяваны ў 2016 годзе на могілках былой вёскі Галашор, якая існавала з 1939 па 1970 год.

Помнік быў створаны на сродкі літоўскай арганізацыі памяці ахвяраў рэпрэсій. 

На помніку былі надпісы: «Тут пахаваны літоўцы і палякі, ахвяры палітычных рэпрэсій 1945 года» і «Памятаем вас, любім вас, сумуем па вас. Землякі». Імёны ахвяраў рэпрэсій былі нанесеныя на дзвюх металічных шыльдах.

Крыніца: t.me/toposmemoru, lrt.lt

Fot. Telegram/Мемарыял

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)