Польскi ўрад хоча заснаваць ганаровы знак «Заслужаны для польскай дыяспары і палякаў замежжа». Гэта прадугледжана праектам пастановы Саўміна, апублікаваным ва Урадавым Цэнтры заканадаўства.
Узнагарода прысуджаецца за асаблівыя заслугі ва ўмацаванні польскай нацыянальнай самасвядомасці.
Знак, як было падкрэслена, «з’яўляецца ганаровай адзнакай і будзе прысуджацца грамадзянам Польшчы, замежнікам, а таксама айчынным і замежным юрыдычным асобам або арганізацыям без статусу юрыдычнай асобы».
Крыніца: RCL
Fot. wikipedia