«Праз крыху больш чым два гады мы зможам запрасіць усіх жадаючых у прыгожы, вялікі музей, які будзе прадстаўляць гісторыю польскiх Крэсаў — былых усходніх тэрыторый Рэчы Паспалiтай. Музей размесціцца ў палацы Любамірскіх, набытым на сродкі Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны, паведаміў міністр культуры і нацыянальнай спадчыны праф. Пётр Гліньскі на прэсавай канфэрэнцыі, прысвечанай праекту Музея ўсходніх тэрыторый былой Рэчы Паспалiтай ў Любліне.
Віцэ-прэм’ер паведаміў, што па ўсёй Польшчы ствараюцца новыя музейныя філіялы і ідуць далейшыя інвестыцыі, а Нацыянальны музей у Любліне — яшчэ адна ўстанова, якая вельмі дынамічна і мудра развіваецца.
— Нацыянальны музей у Любліне рэалізуе шмат праектаў самага рознага характару — апошнім часам у ім адбылася, між іншым, цудоўная выстава Лэмпіцкай, вядомай у Польшчы і за яе межамі. «Музей усходніх тэрыторый былой Рэчы Паспалiтай, які ствараецца, будзе месцам дыялогу і адукацыі, гэта будзе сучасны музей, які звяртаецца да важнай часткі польскай традыцыі і спадчыны», – сказаў кіраўнік Мінкульта.
Віцэ-прэм’ер падкрэсліў, што музеяў у Польшчы на 1000 жыхароў па-ранейшаму менш, чым у іншых еўрапейскіх краінах.
– Нам ёсць што дагнаць, таму мы будуем новыя ўстановы, такія як Музей выклятых жаўнераў, Музей у Пясніцы ці Музей гісторыі Польшчы, які будзе здадзены ў эксплуатацыю ў верасні гэтага года. – рэзюмаваў міністр культуры і нацыянальнай спадчыны.
Музей усходніх тэрыторый былой Рэчы Паспалiтай
Задача музея — збіранне, ахова і прэзентацыя матэрыяльнай і духоўнай спадчыны, а таксама правядзенне навуковых даследаванняў і распаўсюджванне ведаў аб усходніх землях, заахвочванне гледача ўвайсці ў свет Усходнiх Крэсаў.
З 2019 г. музей ладзіць шматлікія мерапрыемствы для розных аўдыторый, напр. лекцыі з цыкла «Традыцыі і культура ўсходніх зямель былой Рэчы Паспалiтай», сустрэчы з аўтарамі, навуковыя канферэнцыі і часовыя выставы, напр. “На Крэсы па здароўе!”. Установа таксама мае некалькі выданняў, а таксама вядзе інтэрнэт-партал, накіраваны на папулярызацыю тэмы Крэсаў, з асаблівым акцэнтам на музейную калекцыю Музея ўсходніх тэрыторый былой Рэчы Паспалiтай.
Крыніца: Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны
Fot. Wikimedia Commons