Леанід Анацька з Ліды заняў другое месца ў марафоне Sri Chinmoy Six and Ten Day Races 2023 у Нью-Ёрку. Лiдчанiн за шэсць дзён прабег амаль 612 кіламетраў. Пра гэта паведамiў Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці.

Найлепшы вынік бягуна падчас марафона — 76 міль (больш за 122 км) за 22 гадзіны ў першыя суткі.

Sri Chinmoy Six and Ten Day Races 2023 — гэта забегі на 6 і 10 дзён у адным з паркаў Нью-Ёрку. Мэта — праверыць трываласць бягуноў, іх майстэрства з тэмпам і здольнасць аднаўляцца.

Леаніду Анацьку з Ліды 61 год. Бегам пачаў займацца ў 54 гады. У 2018 годзе атлет прабег 602 км і заняў другое месца ў шасцісутачным забегу ў Афінах. У 2019 годзе на марафоне Sri Chinmoy Six and Ten Day Races ён у 10-суткавым забегу прабег амаль 1079 км і стаў другім у абсалютным заліку спаборніцтваў.

Крыніца: hrodna.life

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)