У Слоніме на продаж выстаўлены будынак сінагогі XVII стагоддзя. Прапанаваны кошт — 129 000 рублёў (40 000 еўра). Інфармацыя апублікаваная на сайце Беларускай гандлёвай біржы.
Будынак былой сінагогі плошчай 673 кв.м. размяшчаецца ў цэнтры Слоніма на вуліцы Савецкай, 1. Аб’ект можна перарабіць пад музейны комплекс, кропку грамадскага харчавання альбо краму.
Рэканструкцыю будынка трэба будзе правесці за пяць гадоў ад моманту заключэння дамовы куплі-продажу аб’екта.
У канцы 2020 года Слонімскую сінагоу набыла дзіцячая пісьменніца Іаана Рыўз (сапраўднае імя — Ілона Караваева). Тады жанчына заплаціла за будынак каля 30 тыс. рублёў. Каб набыць сінагогу яна прадала сваю кватэру ў Мінску. У чэрвені 2022 года Караваева ліквідалава фонд «Ратуючы спадчыну», які збіраў сродкі на рэканструкцыю сінагогі. Аднаўленню сінагогі перашкодзілі санкцыі і вайна ва Украіне. Івестараў альбо дзяржаўных праграм для падтрымкі праекта таксама не знайшлося. Зараз будынак належыць Слонімскаму райвыканкаму.
Сінагога была пабудавана ў 1642 г. У Другую сусветную вайну сінагога была разбурана нацыстамі. Пасля заканчэння вайны ў будынку знаходзіўся склад, і храм прыйшоў у заняпад. У 2001 годзе яго вярнулі яўрэйскай абшчыне і пачаліся рэстаўрацыйныя работы.
Крыніца: hrodna.life
Галоўнае фота: Сяргей Плыткевіч, planetabelarus.by