У Анджэя Пачобута ненайлепшы стан здароўя, ён пакутуе ў турме, але ён вельмі мужны чалавек, заявіў прэс-сакратар польскага МЗС Лукаш Ясіна ў эфіры радыё RMF FM.

У польскага дыпламата запыталіся пра стан здароўя Анджэя Пачобута, які цяпер знаходзіцца пад вартай у Гродне.

У Анджэя Пачобута ненайлепшы стан здароўя, ён пакутуе ў турме, але ён вельмі мужны чалавек. На жаль, наша дыпламатыя мае з ім вельмі абмежаваныя кантакты з-за таго, што беларускія ўлады вельмі строга карыстаюцца мясцовым заканадаўствам, то бок нагадваюць, што ён усё ж такі грамадзянін Беларусі, сказаў Ясіна.

Я ўжо некалькі разоў казаў, што мы робім усё магчымае ў гэтай справе, але гэтага яшчэ недастаткова, таму што мы не можам выцягнуць яго з гэтай турмы. Але для Анджэя Пачобута мы не закрываем каналы кантактаў з Мінскам. Мы шмат гаворым пра яго на міжнароднай арэне. Крыху цяжэй нашкодзіць таму, пра каго ведае ўвесь свет, хто не забыты ў турме», — падкрэсліў прэс-сакратар МЗС.

Крыніца: rmf.fm

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)