Незалежны блогер з Пiнска Мікалай Клімовіч памёр у беларускай турме. Раней апазіцыйнага актывіста абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі за размяшчэнне ў сацыяльных сетках сатырычных малюнкаў на дыктатара.
Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», 61-гадовага публіцыста асудзілі на год пазбаўлення волі за размяшчэнне ў сацыяльных сетках карыкатур на Лукашэнку. Такі прысуд судздзя Андрэй Бычыла вынес на хадайніцтва пракурора Іллі Гузарэвіча, хоць Мікалай быў інвалідам ІІ групы па хваробе сэрца, паведамляе Вясна.
Раней пінскага блогера таксама судзілі за размяшчэнне ў сацыяльных сетках карыкатуры на Уладзіміра Пуціна (у нацысцкай форме) з параграфа аб распаўсюдзе нацысцкай сімволікі.