У мінулыя выходныя ў Беластоку ўжо ў 14-ы раз прайшоў кірмаш «Крэсовы сад».
Прадаўцы прапаноўвалі кветкі, кусты, мнагалетнік, цыбульныя кветкі і дэкаратыўныя травы. Былі і шапiкi з керамікай, упрыгожваннямі ручной работы, цацкамі, воскам і свечкамі.
«Крэсовы сад» — гэта таксама кірмаш разнастайных страваў польска-беларускага памежжа, кансерваў і спіртных напояў, дзе можна было набыць напр. мёд, хатнія нарэзкі, хлеб, сыр і клёцкі.
Былі на кірмашы і вырабы народных промыслаў, а таксама працавалі атракцыёны для дзяцей
Крыніца: podlaskie24.pl
Fot. Maciej Safaryn/bialystokonline.pl