Польскі святар кс. Кшыштаф Пажарскі паведаміў, што ў касцёле cв. Яна Хрысціцеля ў вёсцы Ваўкалата на Віцебшчыне «выяўлены» два эскізы абраза Езуса Міласэрнага. Абраз Езуса намаляваў Эўгеніюш Казіміроўскі ў 1934 г. паводле ўказанняў святой сястры Фаўстыны.
У верасні 1939 г. кс. Міхал уручыў кс. Рамуальду выяву Езуса Міласэрнага, сказаўшы наступныя словы: «Калі вы будзеце маліцца ля гэтага абраза малітвай, якой я вас навучу, савецкая ўлада не зачыніць ваш храм». Так яно і сталася. Парафіяне маліліся. Святыня ўвесь час дзейнічала, і амаль заўсёды тут служыў святар…

Абраз Езуса Міласэрнага ў касцёле ў Ваўкалаце (фота: Уладзімір Вайцяховіч/Ave-maria.by)
Перад тым як быў намаляваны знакаміты абраз Езуса Міласэрнага, які цяпер знаходзіцца ў санктуарыі Божай Міласэрнасці ў Вільні, былі зроблены яшчэ два эскізы гэтага абразу. Гэтыя замалёўкі не задаволілі сястру Фаўстыну.
Такая гісторыя ці легенда ходзiць сярод парафіян Ваўкалаты на Докшыччыне.
Крыніца: ave-maria.by
Fot. Уладзімір Вайцяховіч