У суботу 13 мая ў Беластоку адбыліся ўрачыстасці, звязаныя са святам 10-га літоўскага ўланскага палка. Гэта было адно з найважнейшых ваенных фарміраванняў на Крэсах перад Другой сусветнай вайной.
Свята з’яўляецца напамінам аб вялікім поспеху ўланаў, якім стаў выхад на Дняпро ў 1920 годзе. Акурат 8 мая 1920 года жаўнеры 10-га літоўскага ўланскага палка, пераследуючы бальшавікоў, дайшлі да Дняпра, дзе напаілі коней.
Гісторыя 10-га палка бярэ пачатак з Лістападаўскага паўстання 1830-1831 гг. Полк быў рэканструяваны ў лістападзе 1918 г. у маёнтку Пяткова на Падляшшы. Уланскі полк атрымаў назву «Літоўскі» з прычыны таго, што ў асноўным быў сфарміраваны добраахвотнікамі з былога гістарычнага Вялікага Княства Літоўскага.
Жаўнеры 10-га літоўскага ўланскага палка праславіліся дзёрзкім выступам супраць бальшавіцкага войска ў бітве на Нёмане. Уланы таксама гераічна змагаліся да канца Вераснёўскай кампаніі 1939 года.
Сёння памяць аб фармiраваннi захоўваюць сучасныя ўланы: энтузіясты гісторыі і аматары верхавой язды, аб’яднаныя ў суполкі па ўсім Падляшскім ваяводстве.
Крынiца: IPN
Fot. Natalia Krzywicka IPN