Як стала вядома «Нашай Ніве», у баях пад Бахмутам загінулі некалькі вайскоўцаў беларускіх добраахвотніцкіх атрадаў у складзе украінскай арміі. Ёсць і пацярпелыя – іх колькасць не называецца.

Падрабязнасці і імёны пацярпелых пакуль не выдаюцца. Паводле папярэдніх звестак, маглі загінуць да пяці добраахвотнікаў. 

Дагэтуль было вядома пра 21 беларуса, якія загінулі пасля лютага 2022-га, баронячы Украіну.

Баі за Бахмут ідуць ужо 9 месяцаў. Гэты кірунак застаецца адным з самых гарачых месцаў на фронце.

У складзе ўкраінскай арміі за незалежнасць Украіны і Беларусі ваююць таксама сотні беларусаў.

Крыніца: nashaniva.com

Fot. Telegram

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)